Украінская царква ўзнагародзіла Юрыя Шаўчука ордэнам
Расійскі музыка атрымаў узнагароду за падтрымку духоўных сувязяў паміж Украінай, Расіяй і Беларуссю.
12 траўня старшыня Украінскай Праваслаўнай Царквы мітрапаліт Уладзімір узнагародзіў ордэнамі святога апостала Андрэя Первазванага музыкаў Алега Карамазава з украінскага гурта "Братья Карамазовы" і лідара гурта ДДТ.
Як адзначае ўкраінскае інфармагенцтва УНІАН, артысты заслужылі ўзнагароды тым, што "вядомыя сваёй грамадскай дзейнасцю, скіраванай на падтрымку духоўных сувязяў паміж Украінай, Расіяй і Беларуссю". А метрапаліт адзначыў, што Шаўчук з Карамазавым "шмат гадоў свайго жыцця самааддана, праз сучаснае мастацтва нясуць праўду Праваслаўнай веры, укладваючы яе ў сэрцы моладзі".
У сваю чаргу сайт korrespondent нагадаў, што ў жніўні 2011 года паведамлялася, што Юрый Шаўчук напісаў ліст у часопіс Forbes з патрабаваннем выключыць яго са спісу мільянераў.
Фота: show.oboz.ua