Украінскія прафсаюзы заступіліся за беларускіх рабочых

Нагадаем, што гэты дэкрэт быў прыняты ў канцы мінулага года. Згодна з ім, работнікі не маюць права самастойна звольніцца з прадпрыемства ў стадыі рэканструкцыі ці мадэрнізацыі.

На думку ўкраінскіх прафсаюзаў, як перадае БелаПАН, гэты дакумент фактычна забараняе звальненне работнікаў па ўласным жаданні і ўводзіць прымусовую працу. Прафцэнтр нагадвае, што Беларусь нароўні з іншымі краінамі ратыфікавала канвенцыю №105 Міжнароднай арганізацыі працы (МАП) "Пра скасаванне прымусовай працы". Канфедэрацыя свабодных прафсаюзаў Украіны спадзяецца, што кіраўнік Беларусі выправіць палажэнні дэкрэту ў адпаведнасці з міжнароднымі працоўнымі нормамі і стандартамі.

Раней з патрабаваннем адмяніць дэкрэт выступілі прадстаўнікі расійскіх прафсаюзаў. Сітуацыя ў Беларусі абмяркоўвалася таксама на пачатку снежня на сустрэчы старшыні Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандра Ярашука з генеральным дырэктарам МАП Гаем Райдэрам. Беларускі выпадак параўналі з сітуацыяй у М'янме, калі кіраўніцтва МАП ужыло эканамічныя санкцыі супраць краіны.

Фота — cs305211.userapi.com