Украінца злавілі з тонай кантрабанды з Беларусі

Як паведамляюць "Валынскія навіны", выпадак адбыўся на мяжы з Брэсцкай вобласцю. Нарад выявіў невядомага, які паблізу дзяржаўнай мяжы хутка загружаў мяхі на фурманку. Мужчына вельмі спяшаўся і не звярнуў увагі на памежнікаў, якія падышлі да яго.

Затрыманым аказаўся 25-гадовы вясковец. Ён прызнаўся, што груз пагадзіўся пераправіць за грашовае ўзнагароджанне.