Уладальнікам футбольнага “Кубка Свабоды” стаў “Беларускі рух”

Пераможцам стала каманда грамадзянскай ініцыятывы "Беларускі рух". У фінале яна з лікам 3:0 абыграла каманду Аб'яднанай Грамадзянскай Партыі, якая заняла другое месца. Трэцяе месца - у каманды аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя".  Яна перамагла зборную "Беларускай асацыяцыі журналістаў" з лікам 3:1, паведамляе БелаПАН.

Селета ў турніры "Кубак Свабоды" ўдзельнічалі сем каманд: зборная БАЖ, АГП, Партыі БНФ, руха "За Свабоду", ініцыятывы "Беларускі рух", аргкамітэта БХД, ды ўпершыню - каманда акрэдытаваных у Мінску дыпламатычных прадстаўніцтваў. У яе складзе на поле выйшаў часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Майкл Скэнлан.