Улады адмовіліся выпусціць Сяргея Каваленку пад заклад да суда

Цяпер яны атрымалі афіцыйныя адмовы, паведамляе прэс-служба БХД. Справа віцебскага актывіста КХП-БНФ перададзеная ўжо ў Першамайскі суд Віцебска. Суддзёй прызначана Жук.

Разам з тым адвакат кажа, што суд пачнецца не раней, чым праз некалькі тыдняў.

Нагадаем, што з 19 снежня 2011 года Сяргей Каваленка знаходзіцца за кратамі. Яго вінавацяць ва ўхіленні ад адбыцця пакарання. Раней Каваленка быў прысуджаны да “хатняй хіміі” за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на навагодняй елцы ў цэнтры Віцебска. Цяпер падчас арышту Каваленка трымае галадоўку.