Улады не хвалюе, што Беларусь набывае больш, чым прадае
Беларусь больш набывае замежнай прадукцыі, чым прадае сваёй за межы краіны.
Да канца года розніца паміж экспартам і імпартам складзе 6 мільярдаў долараў. Аднак начальнік галоўнага ўпраўлення знешняй эканамічнай палітыкі Міністэрства эканомікі Раман Бродаў лічыць, што такі памер адмоўнага сальда знешняга гандлю будзе мець для эканомікі толькі станоўчы вынік.
Бродаў: "Праблемным з'яўляецца не наяўнасць адмоўнага сальда. Адмоўнае сальда мае палова краін свету. Так, у Вялікабрытаніі яно складае больш за 140 мільярдаў долараў, або 6,6% да ВУП. У невялікіх памерах адмоўнае сальда мае аздараўленчы эфект для эканомікі".