Улады прапанавалі банкам "кампрамісны" курс долара
Пазабіржавы валютны рынак замер пасля таго, як Нацбанк давёў да банкаў меркаванне адміністрацыі прэзідэнта аб "адэкватным" курсе.
Як паведаміла АФН крыніца ў дзяржорганах кіравання, дэ-факта вуснае абмежаванне вызначана на ўзроўні 4500 беларускіх рублёў за долар.
Па словах суразмоўцы, курс каля 5000 рублёў за даляр, па якім залучаліся апошнім часам здзелкі куплі-продажу валюты, стаў "сюрпрызам" для некаторых прадстаўнікоў улады. У сувязі з гэтым, прадстаўнікі адміністрацыі Лукашэнкі правялі кансультацыі з кіраўнікамі асобных банкаў.
Як паведамлялася, на думку самога Нацбанка найбольш рэальным з'яўляецца курс у 3800 рублёў за долар. 21 красавіка віцэ-прэм'ер Сяргей Румас крыху пашырыў гэтую ацэнку да калідора 3800-4100 рублёў.
У часе ж кансультацый паміж адміністрацыяй і банкірамі быў вызначаны кампрамісны курс у 4500. Пазіцыя адміністрацыі і меркаванне саміх банкіраў было даведзена да астатніх удзельнікаў рынка. Аднак банкі адмовіліся праводзіць здзелкі па навязаным курсе ў 4500 і спынілі здзелкі на пазабіржавым рынку ў чаканні дадатковай гандлёвай сесіі на Беларускай валютна-фондавай біржы.