Улады Уругвая хочуць легалізаваць марыхуану

Па словах чыноўнікаў, сам лёгкі наркотык прыносіць менш шкоды, чым яго распаўсюд на чорным рынку. Улады спадзяюцца, што пасля легалізацыі зменшыцца адсотак маладых людзей, якія ўжываюць цяжкія наркотыкі.

Як перадае ВВС, заканадаўцы Уругвая плануюць, што марыхуана будзе прадавацца праз падпарадкаваныя дзяржаве кампаніі паўналетнім, зарэгістраваным у базе звестак.

Дарэчы, ва Уругваі ўжыванне марыхуаны ўжо цяпер не з'яўляецца злачынствам. Пры гэтым незаконнае абарачэнне марыхуаны ў краіне складае больш за 75 млн долараў.

Фота — 1zoom.ru