Уладзімір Пугач адкрыў фотавыставу, прысвечаную свайму дзеду
У Музеі беларускага Палесся ў Пінску адкрылася фотавыстава, прысвечаная двойчы Герою сацыялістычнай працы Уладзіміру Ралько.
Асноўную частку свайго жыцця ён адпрацаваў старшынёй калгаса “Аснежыцкі”, што на Піншчыне, і пайшоў з жыцця ў 2006 годзе.
Лідар гурта J:MOPC Уладзімір Пугач, які з’яўляецца ўнукам знакамітага старшыні, быў адным з ініцыятараў выставы. Музыка прапанаваў зрабіць экспазіцыю з сямейных фотаздымкаў і асабістых рэчаў свайго дзеда. На адкрыцці выставы ён выступіў з невялічкім акустычным канцэртам.
Дарэчы, калі меркаваць па фота, Уладзімір Пугач амаль не змяніўся. Ён усё так жа сур’ёзна глядзіць на свет, як і на дзіцячых фатаздымках.


