Уладзіміру Крыкунову прапанавалі ўзначаліць нацыянальную зборную
Пра гэта паведаміў старшыня хакейнай федэрацыі Яўген Ворсін.
Па яго словах, такую прапанову атрымаў пакуль толькі Крыкуноў. У спісе кандыдатараў на пасаду галоўнага трэнера зборнай ёсць і іншыя імёны, у тым ліку і з Заходняй Еўропы. Але называць іх Ворсін не бачыць сэнсу, перадае "Прессбол".
Прычына ў тым, што Федэрацыя хакею яшчэ не вызначылася канчаткова з імем галоўнага трэнера. Дый сам Крыкуноў яшчэ не даў згоды. Паміж ім і федэрацыяй яшчэ працягваюцца перамовы.