Улетку беларускія санаторыі плануюць зарабіць 100 мільёнаў долараў
Чакаецца, што на аздараўленне ў Беларусь прыедуць каля 200 тысяч жыхароў блізкага і далёкага замежжа.
Акрамя суседзяў у Беларусі актыўна адпачываюць грамадзяне Нямеччыны ды Італіі. Пра гэта расказаў дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лекаванні насельніцтва Мікалай Мазур.
Мазур: "Для лета ў нас суперклімат. Чаму да нас яшчэ едуць — мір і бяспека ў нашай краіне. Тое, што ў нас здарылася, я думаю, не павінна на нас усіх адбіцца. Парадак у краіне ёсць. Гэта ўсё адчуваюць. Бяспека і высокая якасць прадуктаў харчавання".