Уначы была эвакуацыя клуба ў Жлобіне — шукалі бомбу
Здарэнне адбылося каля 2-й гадзіны.
У міліцыю патэлефанаваў п'яны 32-гадовы мужчына, які сказаў, што ў адным з бараў закладзенае выбуховае прыстасаванне. Як паведамляе прэс-служба МНС, ужо праз хвіліну (!) зламысніка затрымалі.
Бар у той час ужо не працаваў, эвакуацыю правялі ў суседнім клубе ігравых апаратаў — з памяшкання вывелі 24 чалавекі. Быў перакрыты рух транспарту на вуліцы, на месца прыехалі сапёры, якія ніякага выбуховага прыстасавання не знайшлі.
Фота — 112.by