Упершыню ў Мінску пройдзе акцыя ў памяць памерлых ад СНІДу

Як паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, падчас акцыі адбудзецца малітва ў памяць аб памерлых ад СНІДу. У 16.30 у тым жа касцёле пройдзе канцэрт класічнай музыкі.

У акцыі возьмуць удзел прадстаўнікі беларускай праваслаўнай і рымска-каталіцкай цэркваў, Міністэрства аховы здароўя, Праграмы развіцця ААН у Беларусі, арганізацый, якія аб'ядноўваюць людзей, што жывуць з ВІЧ.

Міжнардны Дзень памяці памерлых ад СНІДу адзначаецца больш чым у 75 краінах кожную трэцюю нядзелю траўня. У гэты дзень арганізатары акцыі заклікаюць акружыць клопатам тых, каго закранула эпідэмія ВІЧ. Апрача акцыі "Свечка адзінства", 15 траўня ў Беларусі будуць арганізаваныя іншыя тэматычныя акцыі, тэле- і радыёперадачы, мастацкія выставы, памінальныя малебны, паведамляе БелаПАН.