Урач Майкла Джэксана прызнаны вінаватым у смерці спевака

Прысяжныя, якія разглядалі ў Лос-Анджэлесе справу Конрада Мюрэя, асабістага урача Майкла Джэксана, прызналі яго вінаватым. 58-гадовы Мюрэй адмаўляў тое, што даў поп-зорцы смяротную дозу заспакойваючага сродку.


Цяпер доктару пагражае чатыры гады турмы і пазбаўленне медычнай ліцэнзіі. Калегія прысяжных прыйшла да высновы аб вінаватасці Конрада Мюрэя адзінагалосна. Суддзя прыняў рашэнне пакінуць падсуднага пад вартай. Канчатковае рашэнне суда будзе абвешчана 29 лістапада, паведамляе ВВС.