Урад кажа, што паводка на Брэстчыне і Гомельшчыне будзе "некрытычнай"

Па звестках Савета міністраў, якія перадае БелаПАН, "у гэтых абласцях крытычных узроўняў "вялікай вады" не чакаюць, падтапленні жылых дамоў і гаспадарчых пабудоў фіксуюцца толькі ў адзінкавых выпадках".

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях кажа, што на Гомельшчыне талыя воды падтапілі 41 падворак, 20 гаспадарчык пабуловаў, 9 жылых і 2 дачныя дамы.

Фота — 112.by