Урад Латвіі зацвердзіў сваю пазіцыю адносна Беларусі
Прадстаўнік МЗС Латвіі Ілзэ Юхансоне распавяла, што ў аўторак урад Латвіі зацвердзіў пазіцыю, якую краіна зойме на нарадзе міністраў замежных спраў Еўрасаюза.
Да нарады, якая адбудзецца 31 студзеня, рыхтуецца рашэнне пра аднаўленне забароны на ўезд для беларускіх службовых асоб, у тым ліку — для Аляксандра Лукашэнка, супрацоўнікоў міліцыі і журналістаў. Гаворка ідзе прыкладна пра спіс з 160 чалавек, хоць паміж краінамі Еўрасаюза яшчэ працягваюцца дыскусіі пра асобы, якія будуць у яго ўключаны, перадае Хартыя-97.
Юхансоне пацвердзіла, што Латвія ў прынцыпе падтрымлівае забарону на ўезд у Еўрасаюз для беларускіх службовых асоб.
Адначасова Латвія заклікае ўважліва ацэньваць, як Еўрасаюз працягне падтрымліваць кантакты з Беларуссю, не дапускаючы, каб пакутавала грамадства, супрацоўніцтва ў сферы адукацыі і развіццё дэмакратычнага працэсу.