Урад Малдовы таксама адмяніў навагоднія вакацыі

Малдаўскі ўрад не ўхваліў прапанову аб'явіць выходным днём панядзелак 2 студзеня, замест якога планавалася абвясціць працоўным днём адну з субот. Як заявіў прэм'ер-міністр Малдовы Уладзімір Філат, просты аналіз сітуацыі паказвае, што цяпер краіне "трэба шмат працаваць з-за назапашаных праблем". Ён адзначыў, што "час адпачываць прыйдзе потым", інфармуе БелТА.

Нагадаем таксама, што такое ж рашэнне з такой жа фармулёўкай раней было прынятае беларускім урадам.