Урад не адмовіўся ад асваення космасу
Беларускі спадарожнік дыстанцыйнага зандавання Зямлі будзе запушчаны сёлета, паведаміў сёння прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч.
Кіраўнік урада не ўдакладніў пэўных тэрмінаў запуску спадарожніка, адзначыўшы, што ён, як і планавалася, адбудзецца ў 2011 годзе.
Чакаецца, што беларускі касмічны апарат будзе запушчаны разам з расійскім апаратам "Канопус-В" з касмадрома "Байканур", перадае БЕЛТА.