Урад не заўважыў праблемаў з заробкамі ў 2011 годзе

Пра гэта паведаміў намеснік міністра працы, занятасці і сацыяльнай абароны Аляксандр Румак. Па яго словах, на своечасовую выплату заробкаў паўплывала тое, што наймальнікам значна пашырылі правы для гнуткай сістэмы аплаты працы.

Румак: "Максімальна знятыя адміністрацыйныя бар'еры па рэгуляванні заработнай платы. Міністэрства надавала шмат увагі распрацоўцы рэкамендацый аказання метадалагічнай дапамогі прадпрыемствам па ўкараненні новых сістэм аплаты працы. Была прынята пастанова міністэрства №104, у якой былі зацверджаныя рэкамендацыі па ўжыванні гнуткіх сістэм аплаты працы камерцыйных арганізацый. І цяпер камерцыйныя арганізацыі вольныя выбіраць тую сістэму аплаты працы, якая падыходзіць для іх".

Паводле чыноўніка, у 2012 годзе ў Беларусі рост рэальныхай заробкаў складзе не менш за 104%.