Урад патрабуе імпартазамясціць дзіцячыя вазкі

У Беларусі зацьверджаны пералік і аб’ёмы вытворчасьці імпартазамяшчальных спажывецкіх тавараў на 2012 год. Сярод іх акрамя вышэйзгаданага пральныя машыны, лядоўні, LCD-тэлевізары, кандыцыянеры, хлебапечкі.

Спажывецкія характарыстыкі пазначаных тавараў павінны забяспечваць іх канкурэнтаздольнасць і адпавядаць найлепшым аналагам, гаворыцца ў пастанове Саўміну № 1779, паведамляе БелТА.