Урад разлічвае ўтрымаць інфляцыю на ўзроўні 15-16% за год
Пра гэта пасля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам заявіў намеснік прэм'ер-міністра Сяргей Румас.
Па яго словах, урад заканчвае выпрацоўваць комплекс мерапрыемстваў, якія дазволяць утрымаць інфляцыю сёлета ў межах 19%, а магчыма, і на ўзроўні 15-16%. Ужо цяпер інфляцыя за тры тыдні лютага склала ўсяго 1,4%.
Румас: “За тры тыдні лютага інфляцыя склала 1,4%. Найбольшы ўнёсак у яе зрабілі паслугі вышэйшай адукацыі, якія выраслі на 19%, а таксама выраўноўванне акцызаў на алкагольную прадукцыю. Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на тое, што ўжо больш чым па 40% таварных пазіцыях кошты засталіся на ўзроўні студзеня альбо сталі ніжэй на працягу лютага”.