Урад выпусціў дзяржаўныя аблігацыі на суму 4,7 трыльёна рублёў
Тэрмін звароту каштоўных папер -- адзін год.
Сродкі, атрыманыя за кошт іх размяшчэння, будуць унесены ў статутныя фонды “Беларусбанка" і "Белаграпрамбанка". Пастановай таксама прадугледжана ўнясенне за кошт сродкаў бюджэту ў фонды гэтых банкаў амаль 10 трлн. рублёў, паведамляе БелТА.