Уральскаму метэарыту паставяць помнік, ужо абвешчаны конкурс
Такое рашэнне прынялі ўлады Чалябінскай вобласці Расіі.
На сайце ўраду згаданай вобласці адзначаецца: "Метэарыт, які праляцеў над Чалябінскай вобласцю, надоўга застанецца ў памяці паўднёваўральцаў. Жыхары рэгіёна сталі сведкамі ўнікальнай у маштабах свету падзеі". Таму прапануецца ўсім жадаючым паўдзельнічаць у конкурсах на стварэнне праекта помніка і лагатыпа для выкарыстання ў паліграфічнай і сувенірнай прадукцыі.
Чыноўнікі абяцаюць, што будзе праведзенае адкрытае анлайн-галасаванне ў інтэрнэце.
Нагадаем, метэарыт выбухнуў раніцай 15 лютага на вышыні некалькіх дзесяткаў тысяч метраў. Яго аскепкі ўпалі на Чалябінскую і суседнія вобласці Расіі, а таксама на поўнач Казахстана. Пацярпела больш за тысячу чалавек.

Фота — ria.ru