Усім дзецям, народжаным у Беларусі сёння, дадуць спецыяльны сертыфікат

Як кажа каардынатар праграм ААН у галіне народанасельніцтва Таццяна Гаплічнік, гэтую акцыю зладзіла прадстаўніцтва ААН у Беларусі. Яе мэта — прывабіць увагу да важнасці дэмаграфічных праблем у краіне, а таксама падкрэсліць значнасць кожнага чалавека.

Мяркуецца, што сертыфікаты атрымаюць 300-320 дзяцей — гэты сярэдняя колькасць нованароджаных за дзень у Беларусі, адзначае БелаПАН.