Установы адукацыі не будуць плаціць падаткі з прыбыткаў
Такое новаўвядзенне дзейнічае з 1 студзеня 2012 года.
Як паведамляе БЕЛТА, гэта тлумачыцца зменамі ў Падатковым кодэксе. Новыя ільготы датычаць як дзяржаўных установаў адукацыі, так і прыватных.
Таксама падатак на даданую вартасць не трэба цяпер плаціць за шэраг дапаможных адукацыйных паслуг. У прыватнасці, за правядзенне рэпетыцыйнага тэставання, прыём і афармленне дакументаў для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэставанні, рэпетытарства ды інш.
Ад падаходнага падатку цяпер вызваленыя таксама стыпендыі аспірантаў.