Ужо тры беларускі выйшлі ў другое кола Уімблдона
Услед за Вікторыяй Азаранкай і Вольгай Гаварцовай гэта зрабіла Анастасія Якімава.
27 чэрвеня ў 1/64 фіналу беларуская спартсменка з лікам 4:6, 6:3, 6:3 выйграла ў Мандзі Мінэлі з Люксембурга. Наступнай сeперніцай Якімавай будзе немка Юлія Гёргес.