Віталь Рымашэўскі: Мяне ванітуе ад дыктатуры
Так экс-кандыдат пракаментаваў словы Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што яго "крыху ванітавала" ад дэмакратызацыі напярэдадні выбараў.
"Напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў мы дадэмакратызаваліся да таго, што не толькі вас, але і мяне, які прымае рашэнні ў гэтай частцы, крыху ванітавала", — заявіў Лукашэнка, выступаючы з Пасланнем.
Экс-кандыдат у прэзідэнты ад Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, каментуючы на просьбу "Беларускага партызана" словы Лукашэнкі, адзначыў, што яго ў часе прэзідэнцкай кампаніі ад дэмакратыі не ванітавала.
"Такога не было. Да сапраўднай дэмакратыі было вельмі і вельмі далёка. Я ўдзельнічаў у кампаніі Зянона Пазьняка ў 94-м годзе, удзельнічаў у кампаніях 2001, 2006-га года, 2010 года. Самыя дэмакратычныя выбары былі ў Беларусі ў 1994 годзе. У 2010 годзе дэмакратыі было крыху больш, чым звычайна, але па ўсіх паказчыках гэтая кампанія далёка-далёка адстае ад выбараў 94-га года".
А экс-кандыдат у прэзідэнты ад партыі БХД Віталь Рымашэўскі заявіў, што яго асабіста "ванітуе ад дыктатуры".