Віцэ-прэм'ер Румас прагназуе курс 3800-4100 рублёў за долар

"У аўторак-сераду распачне працу другая сесія на біржы... Пасля таго, як мы атрымаем раўнаважкі курс, мы будзем працаваць у адпаведнасці з нашым планам уніфікацыі курсу. На мой погляд, гэты курс знаходзіцца ў дыяпазоне 3800-4100 рублёў за долар. Гэта адпавядае сёння стану, у якім знаходзіцца нашая эканоміка", — сказаў Румас агенцтву Рэйтар.