Ва Украіне пройдзе беларуска-украінская канферэнцыя
Тэма канферэнцыі — “Супрацоўніцтва Украіны і Беларусі ў агульнаеўрапейскім кантэксце”.
Яна будзе працягвацца 23-24 чэрвеня. Месцам правядзення стане горад Малін Жытомірскай вобласці. Удзельнікі канферэнцыі абмяркуюць украінска-беларускае супрацоўніцтва, пытанне дэмакратычных пераменаў у дзвюх краінах і канцэпцыю беларуска-ўкраінскіх сродкаў масавай інфармацыі. Украінскія моладзевыя арганізацыі падзеляцца сваім досведам дзейнасці.
У канферэнцыі з беларускага боку прымуць удзел лідэр руху “Разам” Вячаслаў Сіўчык, палітолаг Уладзімір Роўда, грамадскія актывісты Ігар Леднік, Аляксандр Макаеў ды іншыя.
Па выніках канферэнцыі плануецца прыняцце некалькіх рэзалюцый.