Ва Украіне затрымалі беларускую рабаўніцу
38-гадовую беларуску знайшлі супрацоўнікі ўкраінскай міліцыі ў Ровенскай вобласці.
Яна была аб'яўлена ў міждзяржаўны вышук яшчэ ў 2010 годзе за ўчыненне на тэрыторыі Беларусі рабаванняў і разбояў у складзе арганізаванай групы.
Як паведамляе сайт zaxid.net, да жанчыны ужыты часовы арышт. Пракуратура Ровенскай вобласці вырашае пытанне аб яе экстрадыцыі ў Беларусь.