Ва Украіне здарыўся выбух на шахце, 16 гарнякоў загінулі

На дадзены момант лёс дзесяці шахцёраў невядомы, паведамляе агенцтва “РІА Навіны”. Усяго на аварыйнай шахце "Сухадольскі-Усходняя" у горадзе Сухадольскі Краснадонскага раёна працавала 28 шахцёраў. Двое з іх шпіталізаваныя. Ратавальныя працы працягваюцца.