Ва ўкраінскай лазні ў беларуса скралі 2400 еўра
Ва ўкраінскім Ужгарадзе 43-гадовы беларус пазнаёміўся з 31-гадовай жанчынай, якую запрасіў у лазню.
Раніцай кіроўца аўтобуса турыстычнай кампаніі выявіў адсутнасць сваіх грошай. 2400 еўра ён перад гэтым прадбачліва схаваў... у красоўкі, пішуць мясцовыя СМІ.
У крадзяжы кавалер западозрыў жанчыну, пра што і паведаміў у міліцыю. Яе цяпер шукае міліцыя.
Фота — banya-club.moy.su