Ва ўкраінскім універсітэце адбыўся выбух

Як паведамляе УНІАН, здарэнне адбылося ў Букавінскім дзяржаўным медуніверсітэце ў горадзе Чарнаўцы.

Мяркуецца, што гранату ва ўніверсітэт прынёс 62-гадовы чарнаўчанін, які і загінуў ад яе выбуху. Паводле папярэдняй версіі, паміж загінулым і работнікам ВНУ былі непрыязныя адносіны з нагоды вылучэння зямельнага ўчастку ў садоўніцкім таварыстве.

Ад выбуху пацярпелі студэнт і выкладчык медуніверсітэта, якія праходзілі побач. Ад стацыянарнага лячэння яны адмовіліся, пагрозы іх жыццю і здароўю няма.


Фота — unian.net