Вайсковыя навабранцы і памежнікі сёння прымаюць прысягу

А вось для памежнікаў такую цырымонію арганізуюць у Лідзе, Полацку, Дзяржынску, Смаргоні, Брэсце і Пінску. Усяго прысягу прымуць каля тысячы новаспечаных вартаўнікоў дзяржаўнай мяжы, паведамляе БЕЛТА.

Варта нагадаць, што ў Беларусі былі змененыя тэрміны правядзення прызыўной кампаніі. Раней штогод праходзіла два прызывы: у кастрычніку-студзені і ў красавіку-ліпені. З гэтага году тэрміны іншыя — люты-травень і жнівень-лістапад. На прахаджэнне службы ў рэзерве прызыўнікоў будуць накіроўваць у лістападзе.

Для пераходу са старой сістэмы на новую гэтым летам прызыў ажыццяўляўся толькі ва ўнутраныя войскі МУС, органы памежнай службы і дзяржбяспекі, а ва Ўзброеныя сілы набралі вельмі мала хлопцаў. Увосень на тэрміновую службу і ў рэзерв плануюць накіраваць прыкладна 10 тысяч чалавек.