Валанцёры дапамогуць сабрацца ў школу дзецям-сіротам

Яна пройдзе 11 і 12 жніўня з 14-й па 21-ю гадзіну ў мінскім гіпермаркеце "Гіпа" (праспект Ракасоўскага, 2).

Валанцёры будуць прымаць як грошы, так і вопратку (можна б/у), абутак, кнігі, цацкі (у тым ліку мяккія), канцылярскія прылады, памперсы, сродкі гігіены ды іншыя рэчы. 

Усе сабраныя ахвяраванні будуць перададзеныя ў дзіцячыя дамы і дзіцячыя сацыяльныя прытулкі Мінскай і Віцебскай абласцей. 

Падрабязнасці можна даведацца на афіцыйным сайце праекта. Тэлефон для даведак — 8 (044) 715 47 32

Фота — virtual.brest.by