Ветэран з Гомеля пералічыла на новы музей ВАВ 17 млн рублёў

Акцыя "Памяць жыве ў вяках" распачалася летась у красавіку, калі былі адкрытыя адмысловыя банкаўскія рахункі. Пакуль узносы не такія маштабныя, як тыя, што збіралі "ўсім светам" на Нацыянальную бібліятэку.

"Да гэтага дня паступіла 29 мільёнаў 730 тысяч 416 рублёў", — паведамілі "Рэспубліцы" ў бухгалтэрыі музея.

Самую буйную суму ў фонд будаўніцтва пералічыла ветэран вайны з Гомеля Марыя Сазоненкава — 17 мільёнаў рублёў.