Віцяблян выганяюць на суботнік, каб купіць міліцэйскі аўтамабіль

Адпаведнае распараджэнне старшыні Віцебскага райвыканкама Руслана Фурашова рассылаецца па прадпрыемствах Віцебскага раёна, паведамляюць "Народныя навіны Віцебска".

Копія дакумента з'явілася ў сацыяльных сетках. Паводле яго, арганізацыі Віцебскага раёна павінны да 16 красавіка падаць у райвыканкам інфармацыю пра зробленую працу, а да 1 чэрвеня — пералічыць заробленыя на суботніку грошы на разліковы рахунак фінансавага аддзела райвыканкама.

Атрыманыя грошы пойдуць на куплю легкавога аўтамабіля для раённай міліцыі, добраўпарадкаванне раёна, забеспячэнне жыццядзейнасці насельніцтва раёна ды іншыя мэты.

Фота — news.vitebsk.cc