Віктар Пялевін напісаў раман пра Бэтмана і расійскую апазіцыю
Кніга "Бэтман Апала" пра вулічныя пратэсты расійскай апазіцыі выйдзе сёлета ў сакавіку.
Раман анансаваны як "вельмі тоўсты": у ім будзе 512 старонак, адзначае РБК.
Пялевін лічыцца адным з самых папулярных і ўплывовых расійскіх аўтараў. У 2009 годзе карыстальнікі Рунэту прызналі яго "самым уплывовым расійскім інтэлектуалам". Яго імя перыядычна гучыць сярод верагодных прэтэндэнтаў на Нобелеўскую прэмію па літаратуры. Ён з'яўляецца лаўрэатам мноства расійскіх прэмій, у тым ліку "Малы букер" і "Нацыянальны бэстсэлер".
Фота — novostiliteratury.ru