Віктара Гайсёнка могуць адклікаць з саміта “Усходняга партнёрства”

Пра такі магчымы сцэнар развіцця падзеяў паведаміў БЕЛТА прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных. Заява стала рэакцыяй на публікацыю Польскага агенцтва прэсы. Згодна з публікацыяй, форму ўдзелу беларускай дэлегацыі ў саміце “Усходнага партнёрства” будуць яшчэ вызначаць.

Беларускае МЗС нагадвае, што любая дзяржава-удзельнік мае права сама вызначаць узровень свайго ўдзелу ў мерапрыемствах “Усходняга партнёрства”. Калі ж Віктару Гайсёнку навяжуць нейкі іншы фармат, то Беларусь адклікае яго з саміту. Такім чынам, усе дакументы, прынятыя на сустрэчы без згоды прадстаўнікоў нашай краіны, будуць нелегітымнымі, заяўляюць у МЗС.