Віктару Буту амерыканскі суд даў вырак у 25 гадоў
Пракуроры патрабавалі для яго пажыццёвы тэрмін.
Суд Нью-Ёрка прызнаў расійскага прадпрымальніка вінаватым у спробе прадаць калумбійскай тэрарыстычнай групоўцы FARC партыю зброі, інфармуе ВВС. Гэтая зброя, па версіі абвінавачання, магла быць скарыстаная для забойства амерыканскіх вайскоўцаў.
Нагадаем, 45-гадовага Бута, празванага "гандляром смерцю", арыштавалі ў сакавіку 2008 года ў Бангкоку. Яго арышт быў сумеснай аперацыі праваахоўных органаў Таіланда і ЗША.
Перад тым, як заняцца сваім бізнэсам, Бут з 1989 па 1991 год служаў вайсковым перакладчыкам-радыстам у Віцебскім палку ваенна-транспартнай авіяцыі. Паведамляецца, што ў той час ён неаднаразоыа выконваў палётныя заданні на тэрыторыі Анголы ды іншых афрыканскіх краін. Яго біяграфія, як прынята лічыць, паслужыла асновай для баевіка "Зброевы барон" з Нікаласам Кейджам у галоўнай ролі.