Вікторыя Азаранка 13-ты тыдзень трымае лідарства ў рэйтынгу WTA

Вікторыя ачоліла гэты спіс 30 студзеня. Адрыў ад бліжэйшай канкурэнткі — расіянкі Марыі Шарапавай — складае 1.050 ачкоў. У першую сотню ўваходзяць яшчэ дзве беларускі: Вольга Гаварцова (перасунулася з 74-га на 72-е месца) і Анастасія Якімава (89-ы радок).

У мужчынскім парным рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў на трэцім месцы па-ранейшаму беларус Максім Мірны і яго партнёр па дуэце канадзец Дэніэл Нестар. Рэйтынг гэтых спартсменаў не мяняецца з 28 лістапада 2011 года (22-і тыдзень запар), інфармуе БелаПАН.