Вікторыя Азаранка ў 1/4 фінала на Алімпіядзе згуляе з немкай Кербер

Вікторыя Азаранка працягвае сваё выступленне на Алімпійскіх Гульнях у Лондане.

Саперніцай Азаранкі ў 1/4 фінала стане Анжаліка Кербер з Нямеччыны, якая перайграла Венус Уільямс з ЗША — 7:6, 7:6.

Адзначым, што ў асабістых сустрэчах саперніц наперадзе Азаранка з лікам 1:0.

Фота — daylife.com