Вікторыя Азаранка прайграла Серэне Уільямс у Нью-Ёрку
Гэта быў выставачны матч. Ён прайшоў на знакамітай арэне "Мэдзісан Сквер Гардэн".
Уільямс выйграла з лікам 6:4, 6:3. Паядынак лепшых тэнісістак свету прайшоў напярэдадні старта спаборніцтваў у асноўнай сетцы турніра ў Індыян-Уэльсе, адзначае "Прессбол".
Нагадаем, што ў лютым Азаранка перамагла Уільямс у фінале турніра ў Катары.