Вікторыя Азаранка страціла трэцюю пазіцыю ў рэйтынгу
Наперад вырвалася чэшка Петра Квітава, якая мае на 220 ачкоў болей за беларуску.
22-гадовая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка, нягледзячы на ўчорашнюю перамогу на турніры ў Люксембургу, страціла трэці радок у сусветным рэйтынгу. Цяпер яна толькі чацвёртая. А лідыруе па-ранейшаму Каралін Вазняцкі з Даніі.
У чэмпіёнскай гонцы Вікторыя Азаранка захавала за сабой чацвёрты радок.
Дарэчы, стала вядома, што ў "белай" групе чэмпіянату ВТА ў Стамбуле Азаранка згуляе з расіянкай Марыяй Шарапавай, кітаянкай На Лі і аўстралійкай Самантай Стосур.
Фота: kenair