Вікторыя Азаранка вярнула сабе трэці радок у сусветным рэйтынгу

На трэцяе месца ў абноўленым рэйтынгу Сусветнай тэніснай асацыяцыі паднялася 22-гадовая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка. Тыдзень таму яна была яшчэ чацвёртая. Лідэрам рэйтынгу застаецца Каралін Вазняцкі з Даніі, на другім месцы расіянка Марыя Шарапава, якой Азаранка саступае толькі 180 балаў.

Нагадаем, Азаранка ўпершыню паднялася на трэці радок у рэйтынгу 12 верасня і пратрымалася на ім тры тыдні.

Крыху палепшыла сваё становішча ў рэйтынгу 24-гадовая беларуская тэнісістка Настасся Якімава, якая з 67-га радка паднялася на 64-ы.