Вікторыя Азаранка выйшла ў чвэрцьфінал тэніснага турніру ў Люксембургу

20 кастрычніка ў другім крузе "пасеяная" пад першым нумарам спартсменка выйграла ў італьянкі Альберты Брыянці з лікам  6:0, 6:1 і цяпер сустрэнецца з Іветай Бенешавай з Чэхіі. У стартавым матчы Азаранка ўзяла верх над яе суайчынніцай Барбарай Заглававай-Стрычовай.