Віцэ-прэм'ер Калінін патлумачыў, чаму 2 студзеня трэба ісці на працу
Пра гэта Анатоль Калінін расказаў дэпутатам Нацыянальнага сходу.
Як паведамляе БЕЛТА, дэпутат Аляксандр Юшкевіч выказаў шкадаванне з нагоды таго, што беларусам у адрозненне ад расіян і ўкраінцаў не падоўжылі навагоднія выходныя. Ён звярнуўся да віцэ-прэм'ера з просьбай патлумачыць матывы такога рашэння ўрада.
Калінін заявіў, што магчымасць дадатковага выходнага пасля 1 студзеня ва ўрадзе абмяркоўвалася "даволі бурліва". Але, па яго словах, беларуская эканоміка не дазваляе адпачываць 5 і больш дзён. Таму прынята рашэннеадзначаць святы так, як склалася ў календары.