Віцэ-прэм'ер Тозік: Мы пачалі забываць Дырэктыву №4
Паміж тым, як заявіў віцэ-прэм'ер сёння на семінары кіраўнікоў рэспубліканскіх СМІ, ён не ведае "больш важнага дакумента для краіны".
Анатоль Тозік адзначыў, што шмат хто не надае ягонай рэалізацыі належнай увагі. "Мне падаецца, яшчэ не ўсвядоміўшы стратэгічнага значэння гэтага дакумента, мы пачалі яго забываць. Гэта памылка". "Я не ведаю больш важнага дакумента для краіны", — падкрэсліў ён.
На думку віцэ-прэм'ера, райвыканкамы і аблвыканкамы мусяць прыкладаць больш намаганняў для распаўсюду інфармацыі аб перавагах Дырэктывы №4 сярод насельніцтва. "Хай людзі паглядзяць, падкажуць нам, як рухацца далей", — прапанаваў Тозік.
Свой уклад у прасоўванне Дырэктывы №4 могуць унесці і сродкі масавай інфармацыі. "Без дапамогі СМІ мы не зможам належным чынам рэалізаваць гэты дакумент", — цытуе БЕЛТА віцэ-прэм'ера.