Віцебская публіка ледзь не асвістала тэатр з Санкт-Пецярбурга

У спектаклях гэтага тэатра занятыя мужчыны, пераважна гэта артысты балета. Калектыў ужо тройчы станавіўся лаўрэатам прэміі “Найлепшыя праекты Расіі”. Сваю праграму пад назвай “Прызнанне ў каханні” расіяне паказвалі, выйшаўшы на сцэну ў адной ніжняй бялізне.

Такая эстэтыка аказалася незразумелай мясцовым гледачам, сведчыць сайт “Народныя навіны Віцебска”. З тэатру публіка сыходзіла вельмі хутка, развітваючыся з артыстамі сухім плясканнем у ладкі.