Віцебскі нацыянальны тэатр паўгода застаецца без кіраўніка

Нацыянальны тэатр імя Якуба Коласа ўчора адкрыў юбілейны 85-ы тэатральны сезон. Гледачы пабачылі спектакль “Несцерка”, асабліва святочны пасля рэстаўрацыі.

А вось настрой коласаўцаў далёкі ад святочнага. Пасля смерці Рыда Таліпава калектыў дагэтуль чакае,пакуль прызначаць новага кіраўніка. Прыезд намесніка міністра культуры Уладзіміра Карачэўскага з новым прызначэннем абяцаны даўно. Аднак ён не адбыўся нават у дзень адкрыцця юбілейнага сезону.